Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео


Скачать с ютуб Перш чым ехаць на заробкі - правярайце работадаўца. в хорошем качестве

Перш чым ехаць на заробкі - правярайце работадаўца. 12 лет назад


Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



Перш чым ехаць на заробкі - правярайце работадаўца.

Спецыялісты па барацьбе з гандлем людзьмі ініцыююць новую кампанію. Яе мэта - бяспека мігрантаў. Апошнім часам павялічыліся выпадкі працоўнай эксплуатацыі нашых грамадзян. Як пазбегнуць падобнай сітуацыі - у рэпартажы Аляксандра Савенкі. Словазлучэнне "гандаль людзьмі" па-ранейшаму актуальнае. І асабліва актуальным яно станавіцца сярод мужчын. Менавіта таму сёння спецыялісты па процідзеянні гэтай праблеме аб'яўляюць пра стварэнне новай інфармацыйнай кампаніі. Па статыстыцы, 3 з 4 мужчын, якія вырашылі адправіцца на заробкі за мяжу, шукаюць працу самастойна. Пры гэтым яны нават не цікавяцца, хто работадаўца, якія будуць умовы працы. Гэты факт сёння і турбуе барацьбітоў з гандлем людзьмі. Бо не сакрэт, што апошнім часам колькасць мужчын, якія хочуць папрацаваць, скажам, на расійскай будоўлі, расце. Аднак многія з іх не ўлічваюць тое, што за некалькі гадоў ахвярамі працоўнай эксплуатацыі сталі як мінімум 600 беларусаў. (Уладзімір Емяльянаў, намеснік начальніка аддзела Упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі) І хоць бяспека мігрантаў - справа саміх мігрантаў, МУС настойліва рэкамендуе ўсім, хто выязджае на заробкі за мяжу, пракансультавацца наконт свайго работадаўцы. Усю інфармацыю можна атрымаць на спецыяльных гарачых лініях. Апошнім часам папулярнасць набірае нумар 113. Патэлефанаваўшы па ім, любы ахвотнік зможа атрымаць кампетэнтныя адказы, а таксама пазбегнуць непрадбачаных сітуацый. Спецыялісты раяць менш схіляцца да думкі, што менавіта вам можа пашанцаваць за мяжой. Перш чым прыняць якое-небудзь рашэнне, звяртайцеся на гарачую лінію. Там вам дрэннага не параяць. http://www.tvr.by

Comments