Из-за периодической блокировки нашего сайта РКН сервисами, просим воспользоваться резервным адресом:
Загрузить через dTub.ru Загрузить через ClipSaver.ruУ нас вы можете посмотреть бесплатно Прыгоды на Нёмане. Вялізная рыба скрала вуду і прынаду или скачать в максимальном доступном качестве, которое было загружено на ютуб. Для скачивания выберите вариант из формы ниже:
Роботам не доступно скачивание файлов. Если вы считаете что это ошибочное сообщение - попробуйте зайти на сайт через браузер google chrome или mozilla firefox. Если сообщение не исчезает - напишите о проблеме в обратную связь. Спасибо.
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru
…Спакваля набліжаўся надвячорак. Добра наяры̀ўшыся за дзень, сонейка пачало распускаць вакол сябе зіхоткія колеры, уласцівыя бадай што прыродным з’явам – наўрад ці які мастак здолее іх паўтарыць. Паступова фарбы змешваліся з цёмнай рачной вадой, люстраная паверхня якой шчодра аздаблялася рыбінымі ўсплёскамі. Гэта, напрыклад, рыбы-келбы, ці печкуры, амаль усё жыццё праводзяць на дне, дзе капошацца ў пяску ці глеі ды змагаюцца са струменем, а такія важлівыя ды самавітыя рыбіны, як галаўні, раз-пораз цікуюць ля паверхні, пільнуючы якуюсьці выпадковую ахвяру-казурку, ці смачнага таўсматага жужліка. Асабліва жвавымі, часам нават нахабнымі, робяцца яны падчас ціхага і чароўнага вясновага надвячорка. І калі пашанцуе вудару, то рака здольная адарыць яго такім каштоўным падарункам, што прыгадваць той трафей ён будзе ўсё астатняе жыццё… Мяне тады Нёман пакуляка ўзнагародзіў за намаганні ды ўпартасць толькі рашучым галавачовым дзяўбуном. Патузалася крыху добрая рыбіна на лёсцы-ланцугу ды хутка сышла. Тое, што гэта быў менавіта галавень – я ўпэўнены, бо яго адмысловыя паводзіны мне добра вядомыя. Падумаў ужо, што прыйдзецца цешыцца стасункамі з рачнымі шчупачкамі, якія сёлета надта ахвочыя да ўсялякіх прынад, нават тых, што прызначаны для галавача. Выцягнуў чарговага спрытнага зубаціка, засняў ды ўдзячна развітаўся. Адчуванне ж немінучасці нейкіх асаблівых прыгод толькі мацнела. Неўзабаве пачало рабіцца цікавей: калі вёў прынаду ля прывабнага ўрвішча, яе схапіў надта спраўны акунь. Такога варта было і ўзважыць – атрымалася амаль 600 грамаў зялёна-чырвонай, ды ў чорныя палоскі, ладнае прыгажосці, – а потым сфатаграфавацца – балазе, сябар быў непадалёк і пасадзейнічаў з’яўленню памятнага і натхнёнага здымка. Ну а далей пачаліся сапраўдныя хвалюючыя прыгоды. Я не памятаю, сябры, каб на невялікае рэчцы вось так зацята, патрапіўшы на гаплік, рыбіна не хацела паказвацца з вады. Неяк заўсёды шчасціла хаця б пабачыць трафей. Мо толькі аднойчы, гадоў з дзесяць таму, нехта невядомы, адчуўшы, што апынуўся ў пастцы, рашуча накіраваўся да процілеглага берага, дзе і вызваліўся ад прынады. У гэты раз атрымалася шчэ больш крыўдна: улоўны галаўнёвы воблер невядомец забраў з сабою. Спадзяваўся, што, пераглядаючы дома відэа таго змагання, пабачу хоць якісьці намёк, хто гэта быў – моцны шчупак, вялізны галавач ці ўвогуле які жэрах. Так і дагэтуль не магу даўмецца, што дакладна адбылося: шчупак тую прынаду адкусіў, ці Нёманскі гаспадар-галавень адарваў. Неўзабаве шчэ адна прыгода надарылася. Ды такая, што мудрэй за папярэднюю. Вяртаюся, збянтэжаны, да сябра, а ён і кажа: дапамажы вуду вылавіць, маўляў, галавач сцягнуў ды пад той бераг завалок. Вось такога здарэння са мной дакладна не было! Падчапіў вуду сваёй прынадай адразу – добра пацэліў у паплавок. Так далей удвох і важдаліся з той рыбінай: я цягнуў яе спінінгам, сябра крыху пазней далучыўся з выратаваным вудзільнам. Хіба што сабаку Топіка не пазвалі – яго ў машыне схавалі, бо кляшчы апанавалі. Ніяк галавач-гарэзнік не жадаў ісці спачатку да берага, а потым – у падхватнік. Ужо і прыгожыя фарбы з люстэрка нёманскае вады зніклі, і прыцемкі рабіліся ўсё гусцей, а мітульга на беразе працягвалася. Але ж далі рады – усё-ткі ўдваіх. Радасць, захапленне, хваляванне, здымка на памяць (наўрад ці такое шчэ калі надарыцца) – і адпускаем магутную рыбіну назад у раку. Крыху пакапрызіў той галавень ды павалюхаў, угавораны, у рачны змрок. Тым часам з чаромхавых хмызоў павыбіраліся галасістыя салоўкі ды павялі свае дзіўна-мудрагелістыя спевы-пошчакі, як бы падсумоўваючы ўсё, што побач адбылося. Так і скончваўся бадай што самы запамінальны сёлетняе вясной дзень…