Из-за периодической блокировки нашего сайта РКН сервисами, просим воспользоваться резервным адресом:
Загрузить через dTub.ru Загрузить через ClipSaver.ruУ нас вы можете посмотреть бесплатно 1984 частка I / Джордж ОРУЭЛ (аўдыёкніга 16+) или скачать в максимальном доступном качестве, которое было загружено на ютуб. Для скачивания выберите вариант из формы ниже:
Роботам не доступно скачивание файлов. Если вы считаете что это ошибочное сообщение - попробуйте зайти на сайт через браузер google chrome или mozilla firefox. Если сообщение не исчезает - напишите о проблеме в обратную связь. Спасибо.
Если кнопки скачивания не
загрузились
НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу
страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru
“У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця. Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ”. (с) Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта Напэўна, няма сэнсу тлумачыць, чаму менавіта гэты матэрыял мы ўзялі для працы. Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл. У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў. Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”. Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваеннага карэспандэнта, а потым далучыўся да рэспубліканцаў. Ён лічыў пацыфізм раскошай, за якую плацяць іншыя. Пасля цяжкага ранення Оруэл мусіў збегчы з Іспаніі, баючыся за сваё жыццё, але назаўжды захаваў нянавісць да камунізму і таталітарызму. Лічылася, што пафас раману скіраваны акурат супраць камуністычнай дыктатуры. “1984” – таталітарная сістэма, у якой грамадства адмаўляе свабоду. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём, галеча і ўсеагульны страх, вынішчэнне іншадумцаў і нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў, з якімі вядзецца няспынная вайна. А галоўнае – вынішчэнне мовы, слова, ідэі, любога пачуцця. Умоўная будучыня вачыма Джорджа Оруэла. Ці стала гэтая фантазія рэальнасцю? Вырашаць нашым гледачам. А ў дадзеным выпадку – слухачам. Мы прадстаўляем сапраўды эпічны праект. Першая версія рамана Джорджа Оруэла на беларускай мове ў аўдыёфармаце. Пераклад Сяргея Шупы. Галасы Купалаўцаў. Прэм’ера-трылогія. Тры дні, тры вечары, тры часткі. Твор, які дзясяткі гадоў застаецца на вяршыні чытацкіх рэйтынгаў. Над праектам працавалі: Алег Гарбуз Валянціна Гарцуева Андрэй Дробыш Сяргей Чуб Крысціна Дробыш Міхась Зуй Кірыл Гарбуз Рэжысёры і рэдактары запісу – Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш Кампазітар, гукарэжысёр, саўнд-дызайнер – Оlegdeep Асаблівая падзяка аўтару ідэі спадару Віталю А таксама ўсім тым, без каго гэты праект быў бы немагчымы #оруэл #1984 #kupalaucy 00:00 1 глава 42:40 2 глава 01:01:23 3 глава 01:16:44 4 глава 01:36:56 5 глава 01:58:48 6 глава 02:09:28 7 глава 03:32:33 8 глава