Русские видео

Сейчас в тренде

Иностранные видео




Если кнопки скачивания не загрузились НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ или обновите страницу
Если возникают проблемы со скачиванием, пожалуйста напишите в поддержку по адресу внизу страницы.
Спасибо за использование сервиса savevideohd.ru



ПАДАЮЦЬ СНЯЖЫНКІ. Таццяна Грыневіч 🔳 Паўлюк Трус

Таццяна Грыневіч чытае верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі" (1916) #незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў 👉 Усе творы    • Не загаснуць зоркі ў небе   🔳 Таццяна Грыневіч — беларуская спявачка і бард. Нарадзілася ў 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працавала ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступала ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Асноўныя захапленні — беларускі раманс, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве пасеяла і вырасціла некалькі кампакт-кружэлак: «Дзіцячы альбом» (2010), «З Новым годам» (2011), «Беларускі раманс «Шыпшына» (2012), «Паспеўкі» (2012), «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў» (2012) і інш. Пасля выбараў 2020 года з’ехала з Беларусі. 🔲 Паўлюк Трус (1904–1929) — паэт-маладняковец, адзін з самых тонкіх лірыкаў сваёй эпохі. Яго раптоўная ранняя смерць ускалыхнула ўсю літаратурную супольнасць 1920-х гадоў, пахаванне сабрала велізарную колькасць прыхільнікаў таленту Паўлюка Труса, ад дзясяткаў маладых чытачоў да тагачасных кіраўнікоў БССР. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Асноўная частка спадчыны выйшла кнігамі пасля смерці паэта, у першую чаргу ў складзе аднатамовага збору твораў (1931). Памёр ад тыфусу 30 жніўня 1929 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. #беларускаялітаратура #паўлюктрус Падаюць сняжынкi - дыяменты - росы, Падаюць бялюткi за маiм акном... Расчасалi вiшнi шоўкавыя косы I ўранiлi долу снегавы вянок. Дзесьцi ў прасторах празвiнелi бомы. Дацвiлi пялёсткi нечае тугi... I здаецца зноўку - еду я дадому Пераведаць родных, блiзкiх, дарагix. Axiнае вечар тонкiя мярэжы, На акне альвасы дагарэлi ў сне., А ў душы квяцiстасць, i такая свежасць, I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег. Зноў зiма паслала снежныя кiлiмы, Зажурыла беллю паплавы, лугi, I прыходзiць радасць у красе маўклiвай. Адплываюць хвiлi смутку i тугi... А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць, Падаюць бялюткi за маiм акном, I цвiце на вiшнях снежная ўрачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннiм сном. Хочацца навеяць казкi - таямнiцы Гукамi мелодый, радасцю без слоў. I застылi ценi у маёй святлiцы, Засынаю... Снiцца роднае сяло.

Comments